Мабільная праграма "Шаную"

ваш спадарожнік на шляху да беларускай мовы

Large logo

Хто мы такія

Разам папулярызуем беларускую мову

Мы — невялікая каманда распрацоўнікаў і энтузіястаў, якія хочуць дапамагчы беларусам пачаць вольна размаўляць на роднай беларускай мове. Кожны дзень мы дадаём новыя матэрыялы і функцыянал, робячы праграму прасцейшай у выкарыстанні, а інфармацыю — больш поўнай і разнастайнай.

Даведацца больш

Што мы прапануем

Унікальныя
матэрыялы

Кантэнт, створаны для "Шаную" спецыялістамі ў галіне беларускай філалогіі.

Карэктнае
вымаўленне

Словы і сказы, агучаныя прафесійнымі дыктарамі.

Разнастайныя
практыкаванні

Вывучайце правапіс слоў на розную тэматыку з дапамогай нашай праграмы.

Адказныя
крыніцы

Мы арыентуемся на сучасныя акадэмічныя слоўнікі пры падборы матэрыялаў.

Спампаваць на Android

Як дапамагчы
распрацоўнікам

Мы пастаянна працуем над развіццём і ўдасканальваннем "Шаную" і імкнёмся забяспечыць ваш камфорт пры карыстанні праграмай. Ваша падтрымка дапаможа нам хутчэй дасягнуць жаданых вынікаў. Нас можна падтрымаць фінансава, каб пакрыць выдаткі на распрацоўку праекта. Акрамя таго, вы можаце спампаваць праграму і дапамагчы нам знайсці незаўважаныя памылкі, запоўніўшы форму. Нарэшце, вы можаце проста сачыць за праектам у сацсетках і расказваць пра нас сябрам.

Падтрымаць Паведаміць пра баг
Дзе нас знайсці: